BE RU EN

Мірон вывесіў нацыянальны сьцяг ў гонар слуцкіх паўстанцаў

  • 1.12.2008, 11:10

Бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся 29 лістапада а 17-й увечары на ўезьдзе ў Слуцак з боку Менску.

Ён быў вывешаны на электрычных дратах над шашой зь вельмі інтэнсіўным рухам.

Падрабязнасьці пра зьяўленьне сьцяга распавёў “Радыё Свабода” віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, якому пра гэта стала вядома з вартых даверу крыніц.

Спадар Хамайда паведаміў таксама, што да сьцяга прымацавана цыдулка наступнага зьместу:

“Вечная слава героям Слуцкага збройнага чыну! Мы павінны быць вартымі вашага мужнага подзьвігу! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Паводле Барыса Хамайды, сьцяг у гонар 88-й гадавіны слуцкага паўстаньня лунаў некалькі гадзінаў. На думку апазыцыянэра, зьняць яго было дастаткова цяжка, бо па дратах, на якіх ён вісіць, перадаецца электраток пад высокай напругай.

Апошнія навіны