BE RU EN

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту

  • 1.12.2008, 11:50

Адмене паседжання вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» папярэднічаў абмен нотамі паміж МЗСамі Расеі і Беларусі.

«Міністэрствы замежных спраў Расеі і Беларусі абмяняліся нотамі, у якіх гаворка ідзе аб тым, хто з чым згодзен, і хто з чым не згодзен», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс» намглавы прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта «саюза» Павел Куземчак. Ён адзначыў, што няўзгодненыя пытанні носяць «закрыты характар, мы пакуль не будзем іх паднімаць наверх».

«Вялікая частка пытанняў гатовая, ёсць, можа быць, адно-два пытанні, якія не ўзгодненыя. Беларусь занесла свае змены ў позву дня, але ў Расеі не было каму іх узгадніць. Тут чыста тэхнічныя пытанні, думаю, бакі вызначацца», - адзначыў прадстаўнік Пастаяннага камітэта.

«У беларускага бока ёсць свой пункт гледжання іх разумення, у расейскага бока – свой», - заявіў намглавы менскага прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта.

Пры гэтым П.Куземчак удакладніў, што ў позве «ёсць сур'ёзнае вайсковае пытанне аб стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэме СПА». «Беларускі бок яго цалкам узгадніў, у такім жа аспекце пытанне павіннае быць узгодненае расейскім бокам, але пакуль гэтага не атрымалася зрабіць», - сказаў П.Куземчак.

Нагадаем, што расейская газета «Коммерсант» паведаміла аб адмене запланаванага на сёння паседжання вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі, у межах якога ў расейскую сталіцу збіраўся прыляцець Аляксандр Лукашэнка.

Бакі не сышліся ў поглядах на развіццё агульнай дзяржавы і перанеслі сустрэчу на нявызначаны тэрмін. Адкладзенае і вызначанае на сёння падпісанне расейска-беларускай дамовы аб аб'яднанай сістэме СПА дзвюх краін.

Апошнія навіны