Спецназ супраць фанатаў БАТЭ (Відэа)
- 11.12.2008, 10:52
Учора пад Менскам прайшлі вучэнні транспартнай міліцыі. Трэніравацца байцы роты хуткага рэагавання вырашылі на меркаваных фанатах БАТЭ.
Пару год таму так ужо было. Міліцыя і тады павяла сябе даволі аператыўна, а ўчора ўсё адбывалася зусім ужо вокамгненна. Байцы ўнутраных войскаў настолькі ўжыліся ў ролю футбольных фанаў - заўзятараў барысаўскага БАТЭ, які ўчора гуляў у Лізе Чэмпіёнаў - што спісаны чыгуначны вагон літаральна трашчаў па швах. Спачатку хуліганаў папярэдзілі. Калі гэтыя дзеянні не далі эфекту, спецназ пайшоў на штурм. Зніжку на тое, што ўціхамірваць прыйшлося сваіх жа пераапранутых калегаў, спецназаўцы не рабілі.
"Футбольны клуб БАТЭ, ды і зборная Беларусі ўсё часцей сталі паказваць сябе на футбольнай арэне. Адпаведна едуць фанаты з розных рэспублік. Рыхтуемся на ўсялякі выпадак", -- заявіў у інтэрв'ю ОНТ Мікалай Ульчыц, камандзір аддзялення спецыяльнай роты хуткага рэагавання УУС на транспарце.