На беларускай біржы даляр ЗША набліжаецца да адзнакі 2200 рублёў
- 11.12.2008, 12:26
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 11 снежня на БВФБ курс беларускага рубля склаў 2198 рублёў за даляр.
У параўнанні з папярэднімі таргамі курс даляра павялічыўся на 5 рублёў.
Такім чынам, да дасягнення верхняй планкі прагназуемага на канец года курсу беларускага рубля засталося ўсяго 2 пункты. Нагадаем, у адпаведнасці з прагнознымі параметрамі курс даляра ЗША не павінен перавысіць 2200 рублёў, і ўлады не раз заяўлялі, што дадзены параметр будзе вытрыманы, паведамляе АФН.
З пачатку бягучага месяца беларускі рубель патаннеў па стаўленні да даляра ўжо на 35 рублёў (1,6%. Пры гэтым на біржавых таргах чысты попыт на даляры (за вылікам прапановы) склаў 297.569 млн даляраў. Так, з 1 па 11 снежня попыт на даляры склаў 616.795 млн, а прапанова - усяго 319.226 млн. Пры гэтым фактычны аб'ём дамоўленасцяў з далярамі склаў 612.219 млн.
Па дадзеных БВФБ, падчас сённяшніх таргоў попыт на амерыканскую валюту склаў 74.371 млн. даляраў, прапанова – 47.888 млн. даляраў, фактычны аб'ём дамоўленасцяў - 72.764 млн.
Па выніках біржавых таргоў курс еўра павялічыўся на 33 рублі і склаў 2880 рублёў за адзін еўра, курс расейскага рубля застаўся на ўзроўні 78.69 беларускіх рблёў за адзін расейскі.