BE RU EN

Апазыцыянэраў затрымліваюць на мяжы і канфіскоўваюць маёмасьць

  • 11.12.2008, 15:40

На памежным пераходзе «Макраны» ў Маларыцкім раёне, што на беларуска-ўкраінскай мяжы, праблемы зазнаюць сёньня актывісты беларускай апазыцыі.

Як паведаміў «Радыё Свабода» адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандар Таўстыка, беларускія памежнікі і мытнікі чыняць асабліва пільны ператрус у аўтобусе, які накіроўваецца ва Ўкраіну.

«Пакуль пераправяраюць усіх удзельнікаў Новай школы маладых палітыкаў. Да прыкладу, у старшыні Гарадзенскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрася Істоміна супрацоўнікі КДБ забралі ноўтбук, дыскі і літаратуру. Корпаюцца службісты таксама ў прыватных рэчах іншых», — заявіў Аляксандар Таўстыка.

Апошнія навіны