BE RU EN

Місія МВФ працягвае працу ў Менску

  • 15.12.2008, 9:20

Місія МВФ па пытанні прадастаўлення Беларусі крэдыту ў памеры $2 млрд. пачынае сёння сваю працу ў Менску.

Першы этап працы ўрада і Нацбанка Беларусі з місіяй МВФ над дамовай аб прадастаўленні крэдыту доўжыўся з канца кастрычніка да канца лістапада 2008 года. Нагадаем што, па афіцыйнай інфармацыі, Беларусь звярнулася за атрыманнем гэтага крэдыту ў мэтах павелічэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і стварэння "падушкі бяспекі", неабходнай для стабільнай працы эканомікі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу.

"Улады Беларусі і місія дасягнулі значнага прагрэсу і агульнай згоды ў адносінах мер палітыкі для аказання садзейнічання Беларусі ў пераадоленні няпростай глабальнай сітуацыі, якая склалася. Аднак патрабуецца больш часу для ўдакладнення тэхнічных дэталяў у адносінах варыянтаў палітыкі. У мінулыя выходныя місія вярнулася ў Вашынгтон, але перамовы па праграме працягваюцца", - паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ.

Падчас прац цяперашняй місіі ўрад і Нацыянальны банк Беларусі працягнуць абмеркаванне з МВФ пытанняў аб прадастаўленні крэдыту.

Паводле дзейснай у МВФ працэдуры пасля ўзгаднення ўсіх тэхнічных пытанняў адпаведны пакет дакументаў будзе прадстаўлены Выканаўчай радзе фонду для канчатковага сцвярджэння.

Апошнія навіны