BE RU EN

У «Газпраме» не камэнтуюць інфармацыю пра кошт газу для Беларусі

  • 15.12.2008, 12:52

У прэсавай службе расейскага канцэрну «Газпрам» адмовіліся камэнтаваць інфармацыю пра цэны газу для Беларусі на 2009 год.

Супрацоўніца прэсавай службы на званок “Радыё Свабода” адказала так:

“Сяргей Купрыянаў (а ён у нас адзіны афіцыйны прадстаўнік) пакуль ніяк не камэнтуе гэтай сытуацыі. Менавіта так мне даручылі адказваць на звароты журналістаў”.

Паводле расейскай газэты “Коммерсант”, у "Газпроме" цяпер абмяркоўваюць, як кампэнсаваць страты падчас усясьветнага фінансавага крызісу. Часткова гэта можна зрабіць, калі ў наступным годзе павялічыць кошт газу для Беларусі да 240 даляраў за адну тысячу кубамэтраў.

Апошнія навіны