Лукашэнка паціснуў руку апошняму прадпрымальніку (Фота)
- 16.12.2008, 15:53
14 снежня ў Берасьці актывістамі грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» была праведзена акцыя «Вельмі прыемна, Саша».
Некалькі маладзевых актывістаў, апрануўшы маскі з вусамі і шыльдачкі з надпісам "Я ж казаў што пажму руку паследняму прадпранімацелю", хадзілі на рэчавым рынку м-на «Усход» і ціснулі рукі прадпрымальнікам, робячы напамін пра пра хуткія змены ў заканадаўстве.