Арышт за нацыянальны сцяг насупраць аблвыканкаму
- 17.12.2008, 10:01
Учора, у Дзень салідарнасці, віцебскія актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі бел-чырвона-белы сцяг насупраць будынку аблвыканкаму.
Пасля акцыі быў арыштаваны Канстанцін Іваноў, якога адвезлі ў Кастрычнуцкі РУУС, дзе пратрымалі дзьве гадзіны і пасля вызвалілі без складання пратаколу, паведамляе старонка jeans-by.com.