Спыніў працу завод гумавых вырабаў
- 17.12.2008, 11:26
Крычаўскі завод гумавых вырабаў часткова спыніў працу. Бальшыня работнікаў знаходзяцца ў вымушаным адпачынку.
Вытворчасьць спынілі празь нястачу сыравіны. Яе завод ня можа набыць, бо на тое няма сродкаў.
Пра гэта «Радыё Свабода» паведамілі ў Крычаўскім райвыканкаме. Кіраўніцтва заводу пакуль ўхіляецца ад камэнтароў.
На прадпрыемстве працуюць блізу тысячы чалавек. Яно выпускае гумавы абутак і гуматэхнічныя вырабы. Асноўны рынак збыту прадукцыі - Расея.
На Крычаўскім раённым вузьле сувязі паведамілі, што ў прадпрыемства вялікая запазычанасьць за тэлефонную сувязь. Паводле сувязістаў, на прадпрыемстве падлучаныя толькі тры тэлефонныя нумары.