Расея плануе пералічыць Беларусі другі транш крэдыту да канца лютага 2009 года
- 18.12.2008, 15:12
Расея плануе пералічыць Беларусі другі транш стабілізацыйнага крэдыту ў памеры $1 млрд. да канца лютага 2009 года.
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра фінансаў Расеі Дзмітры Панкін, перадае БелТА.
"Зараз распрацоўваецца праграма сумесных дзеянняў з Беларуссю, дзе будзе вызначаны пералік планаваных мерапрыемстваў", - сказаў ён.
Першы транш расейскага крэдыту ў памеры $1 млрд. Беларусь атрымала 18 лістапада.