BE RU EN

Хто зьнішчыў палітычных апанэнтаў рэжыму?

  • 18.12.2008, 16:36

Салігорскі «Малады Фронт» арганізаваў вулічную акцыю на цэнтральнай плошчы, прысьвечаную Дню беларускай салідарнасьці, які адзначаўся 16 сьнежня.

Удзельнікі ўтварылі ланцуг і трымалі ў руках партрэты зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў, а таксама плякаты з надпісамі "Дзе яны?" і "Хто зьнішчыў палітычных апанэнтаў рэжыму?".

Нагадаем, што 1999-2000 гадах у Беларусі зьніклі генэрал Юры Захаранка, віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Віктар Ганчар і яго сябра, бізнэсоўца і грамадзскі дзеяч Анатоль Красоўскі, журналіст Дзьмітры Завадзкі. Спэцыяльнае камісія пры ААН прыйшла да высновы, што беларускія ўлады маюць дачыненьне да фізычнага зьнішчэньня гэтых людзей.

Апошнія навіны