Павел Лёгкі: Лукашэнка не зламаўся і не ўгаворваў Мядведзева
- 19.12.2008, 10:37
Аляксандр Лукашэнка «ніколі і нікому не навязваў сваю кампанію і не мае звычкі да кагосьці напрошвацца на сустрэчы», заявіў кіраўнік прэс-службы беларускага кіраўніка.
Каментар Павел Лёгкі даваў «Інтэрфаксу» з нагоды распаўсюджаных у шэрагу расейскіх СМІ чуткі аб тым, што А.Лукашэнка нібыта "зламаўся і ўгаворваў" свайго расейскага калегу Дзмітрыя Мядведзева на сустрэчу, якую плануецца правесці ў Маскве 22 снежня.
У гутарцы з карэспандэнтам агенцтва "Інтэрфакс-Захад" П.Лёгкі адзначыў, што дата і месца правядзення сустрэчы двух прэзідэнтаў былі першапачаткова прапанаваныя менавіта расейскім бокам яшчэ 1 снежня, калі было прынятае рашэнне пачакаць з паседжаннем Вышэйшага Дзяржсавета "саюза" Беларусі і Расеі. "А 17 снежня падчас гутарак па тэлефоне абодва прэзідэнта абмяркоўвалі магчымую позву дня і фармат запланаванай на 22 снежня сваёй сустрэчы", падкрэсліў П.Лёгкі.
"У кіраўніцтве Беларусі са шкадаваннем успрынялі з'яўленне ў расейскай прэсе чарговай плёткі", заявіў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Беларусі. "Сумна, што мярзотна шматгадовая традыцыя "зліва" дэзінфармацыі са спасылкай на ананімныя крамлёўскія крыніцы напярэдадні практычна кожнай без выключэнняў сустрэчы лідэраў Беларусі і Расеі не сыйшла ў мінулае", адзначыў ён. "Аўтары і распаўсюджвальнікі падобных "зліваў" за шматлікія гады так і не зразумелі, што сваімі дзеяннямі яны зневажаюць, перш за ўсё, сябе саміх", падкрэсліў П.Лёгкі.