BE RU EN

Кошты на нафту ізноў упалі ніжэй за $50

  • 2.12.2008, 9:28

Кошты сусветнага рынка на нафту па выніках таргоў 1 снежня на вядучых нафтавых біржах значна знізіліся.

Афіцыйныя кошты нафтавых ф'ючэрсаў бліжэйшага месяца пастаўкі склалі:

у Лондане на InterContinental Exchange Futures - IPE Brent Crude 47,97 (-5,52) дал./бар.; у Нью-Ёрку на New York Mercantile Exchange - Light, Sweet Crude Oil - 49,28 (-5,15) дал./бар.

Адмоўная дынаміка ў коштах па дамоўленасцях абумоўленая негатыўнай рэакцыяй нафтавага рынка на рашэнне міністраў нафты АПЕК, якое адбылося 29 лістапада па выніках нарады ў Каіры і фіксацыяй прыбытку, што ўтварыўся за мінулы тыдзень.

Пры гэтым дадатковы ціск на рынак аказала сітуацыя на фондавым і валютным рынках.

Нагадаем, прадстаўнікі АПЕК вырашылі на час устрымацца ад дадатковага скарачэння ўласнай нафтаздабычы і адкласці разгляд гэтага пытання да наступнай нарады, якая пройдзе 17 снежня ў Алжыры.

Апошнія навіны