BE RU EN

За акцыю салідарнасьці з палітвязьнем у Полацку затрымалі трох актывістаў «Маладой Беларусі»

  • 2.12.2008, 18:44

Полацкі моладзевы актывіст Алесь Круткін і два ягоных паплечніка зьбіраліся правесьці акцыю на падтрымку палітвязьня Аляксандра Баразенкі.

Маладзёны меркавалі выйсьці з партрэтамі асуджанага актывіста да Дома гандлю ў Полацку. Яны сабраліся за 15 хвілін да пачатку акцыі, заплянаванай на 18.30, і чакалі астатніх удзельнікаў, калі да іх пад’ехала міліцэйская машына.

Паводле слоў Алеся Круткіна, міліцыянт зьвярнуўся да яго з словамі «Добры вечар, спадар Круткін», а потым загадаў паехаць у пастарунак нібыта для высьвятленьня асобы. У Полацкі гарадзкі аддзел міліцыі завезьлі і двух ягоных сябраў. Пакуль што затрыманыя знаходзяцца ў пастарунку, перадае «Радыё Свабода».

Апошнія навіны