BE RU EN

Стыхійны сход прадпрымальнікаў у Баранавічах (Фота)

  • 22.12.2008, 9:21

У суботу больш за 200 баранавіцкіх прадпрымальнікаў правялі сход на Кааператыўным рынку.

Мерапрыемства прайшло пад пільным наглядам міліцыянтаў, перадае «Еўрарадыё».

ІП у чарговы раз выказалі нязгоду з палітыкай кіраўніцтва краіны ў сферы прадпрымальніцтва. Дырэктар кірмашу прапанаваў пратэстоўнікам выйсці за тэрыторыю. Але тады б гэта было незаконнай масавай акцыяй.

Напачатку тыдня баранавіцкія гандляры збіраюцца працягнуць акцыі пратэсту. Яны збяруцца сёння аб 11-й раніцы.

Апошнія навіны