BE RU EN

Нацбанк забараніў банкам выдаваць валютныя крэдыты

  • 22.12.2008, 10:56

Нацыянальны банк распаўсюдзіў ліст на адрас усіх камерцыйных банкаў, у якім «настойліва рэкамендуе» прыпыніць выдачу валютных крэдытаў насельніцтву.

Аб гэтым паведаміў агенцтву «Интерфакс-Запад» прадстаўнік аднаго з беларускіх банкаў.

Паводле яго словаў, Нацбанк тлумачыць такую рэкамендацыю сітуацыяй на ўнутраным валютным рынку Беларусі, якая ўскладняецца.

Акрамя таго, у лісце банкам рэкамендавана ўзмацніць кантроль над мэтавым выкарыстаннем спажывецкіх крэдытаў і, па сутнасці, вылучаць спажывецкія крэдыты ў беларускіх рублях рэкамендавана толькі на набыццё айчынных тавараў.

Паводле словаў крыніцы, банкі павінны будуць падаваць у Нацбанк адпаведную справаздачнасць.

У прэс-службе Нацыянальнага банка Беларусі каментаваць гэты ліст адмовіліся.

Апошнія навіны