За адмова ад дактыласкапіі журналісту пагражаюць расправай
- 24.12.2008, 9:52
Карэспандэнт «Комсомольской правды в Беларуси» Павел Міцкевіч адмовіўся ад дактыласкапіі. За гэта яму пагражаюць заклікаць на ваенныя зборы і выклікаць у КДБ.
Журналіста позвай выклікалі ў міліцыю для «абавязковай дактыласкапіі».
«Мяне па позве выклікалі ў Цэнтральны РАУС Гомеля. Было паказана, што з'явіцца належыць для абавязковага дактыласкапавання. Але я ведаў, што «пальчыкі» міліцыя можа браць толькі ў людзей, у чымсьці падазраваных. Калі я прыйшоў у экспертна-крыміналістычнае аддзяленне, адразу спытаў: навошта мяне выклікалі і чаму дактыласкапаванне абавязковае», - піша журналіст на сайце kp.by.
Супрацоўнік міліцыі пацвердзіў, што зняцце адбіткаў пальцаў праходзіць добраахвотна, але ў выпадку адмовы… журналістам будуць займацца ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і камітэт дзяржбяспекі!
«Гэта па справе аб выбуху ў Менску, Аляксандр Лукашэнка жа казаў. Адбіткі бярэм у ўсяго мужчынскага насельніцтва рэспублікі 18-55 гадоў. А вам ёсць што хаваць? Вядома, можаце адмовіцца, гэта добраахвотная працэдура. Але, як мы жартуем, за табой прыйдуць уначы. Так што, адмаўляецеся? Кайданкі ніхто апранаць не будзе, але я напішу рапарт.
І тады вамі зоймуцца іншыя органы: упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і Камітэт. Яны правераць ваша магчымае дачыненне да выбуху іншымі метадамі. Або на ваенныя зборы могуць заклікаць, а ў гэтым выпадку здаць адбіткі вы будзеце абавязаныя», - бесцырымонна адказаў міліцыянт.
У райаддзеле распавялі, што дактыласкапію ў сувязі з выбухам тут вядуць з кастрычніка.
«За гэты час адмовілася ўсяго чалавек 7-8. Хтосьці не прыйшоў па позвах. Яшчэ адну дашлем. А потым ужо ўручаць будзем. Адкатаем адбіткі, гэта і для прафілактыкі будзе карысна. Чалавек задумае злачынства, і ўспомніць: а дактыласкапію-то я ўжо здаў!», - заявілі ў райаддзеле.