Беларускую моладзь караюць за сімволіку Еўрапейскага Звяза
- 24.12.2008, 10:04
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алег Ладуцька аштрафаваны за расклейку налепак з сымболікай Еўразвязу.
Адміністрацыйная камісія пры адміністрацыі Савецкага раёну Менска пад кіраўніцтвам Залешчука У. К. пастанавіла аштрафаваць маладога чалавека на 175000 рублёў, піша старонка jeans-by.com.
Нагадаем, што на налепцы змешчаны сцяг Еўрапейскага Звязу з надпісам «Беларусь».
Гэта не першы выпадак, калі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» арыштоўваюць за налепкі з сімволікай Еўразвяза. Налепкі заўсёды канфіскоўваюцца. Варта нагадаць, што міліцыянты канфіскоўваюць у моладзевых актывістаў нават сцягі Еўразвяза. Ва ўсіх выпадках сцягі не вяртаюцца, а знішчаюцца.