BE RU EN

Вацлаў Гавэл: Цьвёрда веру, што Беларусь стане свабоднай эўрапейскай краінай (Відэа)

  • 24.12.2008, 17:55

Напярэдадні Калядаў экс-прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавал зьвярнуўся да беларусаў з відэазваротам.

У відэазвароце, які падае “Радыё Свабода”, лідэр чэскай “аксамітнай” рэвалюцыі Вацлаў Гавел павіншаваў беларусаў са святамі і сказаў:

“Цьвёрда веру, што калі пакуль у свабоднай Эўропе Беларусь стаіць толькі адной нагою, то раней ці пазьней ступіць туды абедзьвюма нагамі. Жадаю вам цудоўных першых і другіх Калядаў, якія маеце наперадзе, і ўсяго добрага ў новым годзе”.

Апошнія навіны