Пад Бабруйскам на трасу пралілося 700 літраў бензіну
- 3.12.2008, 11:55
У Бабруйскім раёне адбылося ДТЗ, у выніку якога ад перакульвання прычэпа з цыстэрнай на дарогу пралілося каля 700 л бензіну.
Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на абласное ўпраўленне МНС.
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамашыны МАЗ, якая перавозіла бензін АІ-92, адбылося каля вёскі Пятровічы Бабруйскага раёна. У выніку заноса грузавіка адчапіўся і перакуліўся на праезжую частку прычэп. Ад удару адбылася разгерметызацыя цыстэрны ёмістасцю 8,6 тыс. л і разлілося каля 700 л бензіну на плошчы 300 кв.м.
Падпадзяленне Бабруйскага ГРАНС, якое прыбыло на месца здарэння, ліквідавала пагрозу ўзгарання бензіну, заліўшы яго пенай, а затым ачысціла забруджаную палівам праезжую частку.