На таргах БВФБ даляр ЗША дарос да 2.170 рублёў
- 3.12.2008, 16:31
На таргах замежнымі валютамі 3 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 2 рублі і склаў 2.170 рублёў.
У таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 63 млн. 724 тыс. (попыт — 63 млн. 858 тыс., прапанова — 36 млн. 527 тыс.), піша БелаПАН.
У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 316 млн. 894 тыс. (попыт — 316 млн. 895 тыс., прапанова — 227 млн. 241 тыс.), а курс вырас на 0,34 рубля і склаў 77,72 беларускіх рублёў за адзін расейскі.
У таргах па еўра прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 11 млн. 108 тыс. (попыт — 11 млн. 140 тыс., прапанова — 5 млн. 937 тыс.), а курс вырас на 17 рублёў і склаў 2.747 рублёў за адзін еўра.