З 1 студзеня ўсталёўваецца новы памер мінімальнага заробку
- 30.12.2008, 12:17
Урад Беларусі ўсталяваў з 1 студзеня 2009 года новы памер мінімальнай заработнай платы.
Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БелТА у Апараце Савета Міністраў.
У адпаведнасці з пастановай Саўміна №2020 месяцовая мінімальная заработная плата усталяваная ў памеры Br229 тыс. 700, гадзінавая мінімальная заработная плата - у памеры Br1 тыс. 360.
Начальнік аддзела рэгламентацыі і нармавання працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Віктар Сідаровіч адзначыў, што МЗП з'яўляецца ніжэйшай мяжой аплаты працы працаўніка, таму падвышэнне ягонага памеру дазваляе абараніць прыбыткі нізкааплатных катэгорый працаўнікоў.
Нагадаем, з 1 студзеня 2008 месяцовая мінімальная заработная плата была усталяваная ў памеры Br208 тыс. 800. Новы памер МЗП на 10% вышэйшы, падкрэсліў спецыяліст. Ён дадаў, што з 1 студзеня 2009 года месяцовая мінімальная заработная плата складае 102,7% зацверджанага бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у коштах верасня 2008 года.