Пуцёўка ў космас таньнейшая, чым двухпакаёвая кватэра ў Менску
- 4.12.2008, 10:47
Амерыканская кампанія RocketShip Tours прапанавала турыстам пуцёўкі на калязямную арбіту па цане 95 тысяч даляраў.
Аб гэтым паведамляе БЕЛТА з спасылкай на сусветныя інфармагенцтвы.
Такім чынам, субарбітальны палёт будзе каштаваць тым, хто выкажа ахвоту, як цана двухпакаёвай кватэры ў Менску, адзначае «Наша Ніва».
Так, згодна з парталам realt.by, паводле стану на 3 снежня, сярэдняя цана аднапакаёвай кватэры ў сталіцы раўнялася 70 400 далярам ($2 026 за квадратны метр), двухпакаёвай 99 900 ($2 026 — 1 кв м.), трохпакаёвай — 133 300 ($1 896 за 1 кв м).