BE RU EN

Пляцоўка для будаўніцтва АЭС у Беларусі будзе абраная ў снежні

  • 4.12.2008, 12:45

Выбар пляцоўкі для будаўніцтва першай беларускай атамнай станцыі будзе зроблены ў канцы снежня 2008 года.

Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі кадраў і інфармацыйнага забеспячэння Дэпартамента па ядзернай энергетыцы міністэрства энергетыкі Беларусі Лілія Дулінец, перадае «Інтэрфакс».

"Былі вызначаныя тэрміны выбару пляцоўкі для будаўніцтва АЭС - да канца 2008 года. Гэтыя тэрміны не адсоўваюцца", - канстатавала яна.

Л.Дулінец дадала, што, прыкладна, 22-23 снежня плануецца паседжанне дзяржаўнай камісіі, на якім будзе абмяркоўвацца выбар пляцоўкі для будаўніцтва атамнай станцыі.

"Як і меркавалася раней, пляцоўка будзе абраная сёлета", - падкрэсліла яна.

Прадстаўнік дэпартамента таксама паведаміла, што на наступным тыдні Беларусь наведае эксперт з МАГАТЭ. Падчас гэтай місіі будуць дадзеныя рэкамендацыі па выбары пляцоўкі і адзнака мерапрыемствам па развіцці атамнай энергетыкі, што праводзяцца ў рэспубліцы.

Апошнія навіны