BE RU EN

На моладзевага актывіста завялі справу за «ўхіленне ад прызыву»

  • 4.12.2008, 14:37

На пінскага актывіста руху «За свабоду» Ігара Салаўя заведзена адміністратыўная справа нібыта «за ўхіленне ад вайсковага прызыву».

Ігар некалькі разоў не з’яўляўся на позвы ваенкамата, паколькі навучаўся па праграме Каліноўскага ў Польшчы, перадае «Еўрарадыё».

Аднак гэтым летам актывіст вярнуўся ў Пінск. Праз некаторы час пра яго ўзгадалі вайскоўцы. Спачатку Ігар быў абвешчаны невыезным. А потым завялі адміністратыўную справу. Суд над Ігарам Салаўём адбудзецца 11 снежня.

Апошнія навіны