BE RU EN

«Вертыкаль» пакажа прадпрымальнікам, што і па якім кошце прадаваць

  • 8.12.2008, 8:20

Віцебскі аблвыканкам будзе кантраляваць эканамічную абгрунтаванасць коштаў на рынках абласнога цэнтра.

Аб гэтым заявіў журналістам намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Нікалайкін, перадае БелТА.

Аналіз коштаў на рынках Віцебска паказаў, што індывідуальныя прадпрымальнікі і прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, што карыстаюцца прадастаўленай ім магчымасцю прызначаць вольныя кошты на тавар, неабгрунтавана іх завышаюць. Так, свініна, рэалізуемая на рынку прадаўцамі прадпрыемстваў спажыўкааперацыі, якія абавязаныя эканамічна абгрунтоўваць кошт, каштуе ў сярэднім каля Br12 тыс. за 1 кг, у той час як індывідуальныя прадпрымальнікі і ПУП прадаюць яе па Br16 тыс. за 1 кг.

Віцебскі аблвыканкам прапанаваў уладальнікам рынкаў перагледзець дамовы арэнды з прадпрымальнікамі такім чынам, каб усталяванне эканамічна абгрунтаванага кошту на прадукцыю стала для іх выгодным.

Дзяржава рэгулюе кошты на сацыяльна значныя тавары, усталёўвае лімітавыя адпускныя кошты і абмяжоўвае на іх гандлёвыя надбаўкі. Прадпрымальнікам таксама неабходна ўлічваць інтэрасы простых людзей, лічыць Віктар Нікалайкін. Хаця, мякка кажучы, гэта вольнае тлумачэнне закона.

Апошнія навіны