BE RU EN

У рэгіёнах спрабуюць правесці масавую дактыласкапію

  • 9.12.2008, 17:08

Ганцавіцкія праваахоўнікі перапалохалі многіх жыхароў горада, патрабуючы адбіткі пальцаў «для банка звестак».

Так, адной з жыхарак патэлефанавалі з РАУС і запатрабавалі на працягу дня даслаць у міліцыю сыноў, якія даўно выраслі і раз'ехаліся па свеце. “Мяне ледзь не хапіў інфаркт”, - прызнаецца жанчына. Між тым заканадаўства прадугледжвае абавязковую дактыласкапію для банка звестак толькі для вайскоўцаў, выратавальнікаў, міліцыянтаў, падаткавікаў і мытнікаў, нагадвае «Еўрарадыё».

Апошнія навіны