Пуцін і Лукашэнка могуць сустрэцца ў Сочы
- 1.02.2008, 13:41
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, верагодна, сустрэнуцца ў самым хуткім часе. Верагоднасць такой сустрэчы не выключыў сёння амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
"Такая сустрэча магчымая ў Сочы ў самыя блізкія дні", – заявіў амбасадар, адказваючы на пытанні журналістаў.
"Якія пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы, я не магу ведаць, але сустрэча магчымая", – падкрэсліў дыпламат.
Гэтымі днямі ў шэрагу СМІ з'явілася інфармацыя, што ў бліжэйшыя выходныя Лукашэнка наведае Маскву, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам Пуціным. Аднак у той самы дзень як расейская, так і беларуская прэс-службы кіраўнікоў дзяржаў аспрэчылі гэтае паведамленне.