BE RU EN

Хадаркоўскі абвясціў пра спыненне галадоўкі

  • 11.02.2008, 14:34

Міхаіл Хадаркоўскі абвясціў пра заканчэнне галадоўкі ў падтрымку былога начальніка юрыдычнага ўпраўлення "ЮКАСа" Васіля Алексаняна.

"У сувязі з пераводам Алексаняна ў грамадзянскую клініку галадоўку спыняю", – гаворыцца ў заяве кіраўніка "ЮКАСа", апублікаваным на сайце адвакатаў Хадаркоўскага і Платона Лебедзева, паведамляе Лента.Ру.

Хадаркоўскі пачаў галадоўку 29 студзеня. Ён патрабаваў пераводу Алексаняна, у якога былі выяўленыя рак і СНІД, з СІЗА ў спецыялізаваную клініку для лячэння гэтых захворванняў. Раней Алексанян заявіў, што яму адмаўляюць у падаванні меддапамогі, патрабуючы наўзамен даць сведчанні супраць кіраўніцтва "ЮКАСа".

Адвакаты Алексаняна таксама патрабавалі пераводу свайго падабароннага ў грамадзянскую клініку. Акрамя таго, ён прасілі змяніць яму меру спынення на любую іншую, не звязаную з утрыманнем пад вартай. Аднак у апошнім хадайніцтве ім было адмоўлена судом.

Алексанян вінаваціцца ў крадзяжы маёмасці і акцый у кампаній, якія ўваходзілі ў структуру "ЮКАСа", а таксама ў легалізацыі атрыманых сродкаў. Справа разглядаецца Сіманаўскім судом Масквы. Працэс прыпынены на нявызначаны тэрмін у сувязі з шпіталізацыяй Алексаняна.

Хадаркоўскі і Лебедзеў ужо адбываюць васьмігадовы тэрмін зняволення. У іх дачыненні ўзбуджаная новая крымінальная справа аб крадзяжы нафты на 850 мільярдаў рублёў.

Кіраўніцтва Чыцінскага СІЗА, у якім утрымліваецца Хадаркоўскі раней заявіла, што ён былы кіраўнік "ЮКАСа" не будзе пакараны за галадоўку, бо адмова ад прыёму ежы не з'яўляецца парушэннем унутранага распарадку.

Апошнія навіны