Пасведчанне кіроўцы падаражэе ўдвая
- 15.02.2008, 13:43
Кошт навучання на кіроўцу можа ўзрасці як мінімум да мільёна рублёў. Новы ўказ Аляксандра Лукашэнкі (яго падпісанне чакаецца з дня на дзень) дазволіць аўташколам самім усталёўваць цэны, каб стаць рэнтабельнымі, піша газета "Вечерний Гродно".
Як лічыць начальнік УПУП «Гарадзенская абласная аўтамабільная школа» АА БОАМЛ Уладзіслаў Мікялевіч, цэны на навучанне даўно пара было падвышаць: «Мы, па сутнасці, працуем у страту. Нашы інструктары атрымліваюць 450-500 тысяч». Падобная сітуацыя склалася і ў іншых гарадзенскіх аўташколах.
З дня, калі дакумент будзе падпісаны, можна будзе забыць пра лічбу 599, 80. Ужо амаль год менавіта столькі (плюс кошт паліва) плацяць будучыя кіроўцы. Таму, хто не паспее ўнесці грошы за навучанне да новага ўказу, давядзецца плаціць ужо па новых тарыфах.