BE RU EN

Ганс-Георг Вік: «Не можа быць эўфарыі ў сувязі з вызваленьнем палітвязьняў»

  • 18.02.2008, 8:51

“Эўропа ня можа мець нейкай эўфарыі ў сувязі з апошнімі вызваленьнямі палітвязьняў у Беларусі”, – лічыць нямецкі дыплямат Ганс-Георг Вік.

Паводле ягоных словаў, “гэты крок варта вітаць, аднак не расцэньваць, як гатовасьць Менску да супрацоўніцтва з Эўразьвязам. Вызваленьне палітзьняволеных – гэта ўсяго толькі адно з 12 патрабаваньняў ЭЗ да беларускіх уладаў”.

“Беларускае кіраўніцтва пакуль так і не прыслухалася да многіх іншых патрабаваньняў ЭЗ. Напрыклад, да патрабаваньня паважаць права народу на выбар сваіх лідэраў дэмакратычным шляхам. Ці да патрабаваньняў спыніць ціск на незалежныя СМІ, няўрадавыя арганізацыі, на дзейнасьць дробных прадпрымальнікаў і гэтак далей. Вызваленьне – гэта ўсяго толькі адзін крок. ЭЗ павінен надаць вялікую ўвагу падрыхтоўцы парлямэнцкіх выбараў у краіне – каб гэтыя выбары былі вольнымі і празрыстымі. Пакуль што беларускаму кіраўніцтву не заўсёды ўдавалася забясьпечыць умовы для дэмакратычнай выбарчай кампаніі, паколькі на гэтым шляху могуць быць створаныя падставы для палітычных зьменаў ў парлямэнце,” – заявіў палітык у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны