BE RU EN

Чаму так «ціха» прадалі Velcom?

  • 19.02.2008, 14:19

Пры продажы дзяржпакету акцый Velcom бакі дамаўляліся пра прыватнасць пагаднення, паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў. Гэта тлумачыць, чаму так "ціха" ў жніўні 2007 года быў прададзены дзяржпакет акцый сотавага аператара і доўга не аб'яўлялася, за якую суму ён быў рэалізаваны, адзначыў Георгій Кузняцоў.

Паводле яго слоў, дзяржпакет акцый Velcom прададзены за $556 млн. Дадзенае пагадненне здзяйснялася ў складаны перыяд, калі Беларусь разлічвалася за газ з Расеяй і шукала крэдыты, нагадаў старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Ён таксама адзначыў, што традыцыйна, калі гаворка ідзе пра куплю-продаж акцый буйных прадпрыемстваў, вядзецца спрэчка "за кожную капейку, за кожны даляр". Натуральна, што кожны бок адстойвае свае прапановы.

Разам з тым, як падкрэсліла на прэс-канферэнцыі дырэктарка фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці Наталля Жарнасек, уся інфармацыя пра куплю-продаж акцый прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ "Белтрансгаз", празрыстая. Яна нагадала, што нядаўна "Газпрому" прададзены чарговы пакет акцый (12,5% "Белтрансгаза" за $625 млн. Гэтыя сродкі паступілі ў рэспубліканскі бюджэт, як ад продажу ўсіх прадпрыемстваў дзяржаўнай уласнасці. Грошы ад рэалізацыі камунальнай уласнасці накіроўваюцца ў мясцовыя бюджэты.

Апошнія навіны