BE RU EN

Аляксандар Казулін абвясьціў галадоўку пратэсту

  • 24.02.2008, 13:03

Аляксандар Казулін патэлефанаваў з калёніі “Віцьба-3” і паведаміў, што аб’яўляе сухую галадоўку, паколькі яго не вызвалілі на пахаваньне жонкі.

“Аляксандар Казулін патэлефанаваў з калёніі і сказаў дакладна вось што: “Паколькі мяне не выпускаюць, я абвяшчаю сухую галадоўку і буду трымаць яе да сьмерці. Хай мяне хаваюць разам з жонкай”, -- паведаміў “Радыё Свабода” апазыцыйны палітык Аляксей Кароль.

А.Казулін заклікаў Эўразьвяз і ЗША ўвесьці эканамічныя санкцыі супраць буйных беларускіх прадпрыемстваў у выпадку невыкананьня беларускімі ўладамі ўмовы аб вызваленьні ўсіх палітычных вязьняў.

Дочкі Аляксандра Казуліна таксама адрэагавалі на нежаданьне ўладаў вызваліць іх бацьку. “Мы заяўляем, што ня будзем хаваць маму, пакуль тата не з намі. Для яго такое пахаваньне будзе азначаць, што яго “пахаваюць жывога”, -- сказала Вольга Казуліна.

Паводле В.Казулінай, яе заява ў рэспубліканскую пракуратуру нібыта “перададзеная міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. Гэтак Вользе Казулінай паведаміў дзяжурны пракурор Мікалай Лявонаў.

Апошнія навіны