У Віцебску прайшла жалобная акцыя па Ірыне Казулінай
- 25.02.2008, 12:07
Ініцыятарамі акцыі з прычыны сьмерці Ірыны Казулінай былі віцебская актывістка Алена Залеская і сябра БСДП (Грамада) Ганна Латышава.
Акцыя праходзіла ў цэнтры Віцебску, каля “сіняга” дому № 28 па вуліцы Леніна, паведамляе “Радыё Свабода”.
Актывісты раздавалі мінакам улёткі са зьвесткамі пра сьмерць Ірыны Казулінай і пра тое, што палітвязьня Аляксандра Казуліна не пускаюць на пахаваньне жонкі.
Праз дзесяць хвілінаў ад пачатку акцыі, супрацоўнікі Чыгуначнага РАУСу затрымалі Алену Залескую, якая зьвярталася да жыхароў Віцебску, а таксама апазыцыянэра Барыса Хамайду, які распаўсюджваў незалежную прэсу.
Затрыманых павезьлі ў міліцыю для складаньня пратаколаў пра ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.