У цэнтры Менска дэмантуюць рэкламныя шчыты
- 5.02.2008, 9:33
У Менску ўладальнікам шчытавых канструкцый загадана дэмантаваць рэкламныя шчыты на праспекце Машэрава.
Пра гэта паведаміў кіраўнік інтэрнет-праекта "Marketing.by" Сяргей Скараход. Паводле яго слоў, 31 студзеня тыя аператары вонкавай рэкламы, якія маюць вонкавыя канструкцыі ў гэтым раёне, атрымалі прадпісанне камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама, у якім гаворыцца, што шчыты павінны быць дэмантаваныя ў трохдзённы тэрмін з дня атрымання дакумента, паведамляе БелаПАН.
Скараход праінфармаваў, што пад дэмантаж трапляюць 19 рэкламных канструкцый (больш як 40 рэкламных шчытоў). На яго думку, у выніку гэтага цэны на размяшчэнне рэкламы ў цэнтры горада значна ўзрастуць.