BE RU EN

У Беларусі ўведзеныя ў лад 666 аграгарадкоў

  • 11.03.2008, 12:03

За 3 гады рэалізацыі праграмы адраджэння і развіцця сяла – з 2005 па 2007 гады – у лад уведзеныя 666 аграгарадкоў. Такія дадзеныя на пасяджэнні прэзідыума савета міністраў у Менску прывёў кіраўнік урада Беларусі Сяргей Сідорскі.

Па словах прэм'ера, летась на падтрымку сяла вылучаныя 2,5 млрд. даляраў. У той самы час С.Сідорскі акцэнтаваў увагу на неатрыманні чаканых вынікаў, паніжэнні рэнтабельнасці сельгасвытворчасці і высокім працэнце стратных прадпрыемстваў.

"Магчыма, трэба памяняць падыходы. Магчыма, скараціць колькасць аграмястэчкаў. Калі аграмястэчкі працуюць з стратамі, што мы ствараем?" – задаў пытанне прэм'ер.

Віцэ-прэм'ер урада Іван Бамбіза, які курыруе дадзеную сферу, падкрэсліў, што ў наяўных аграмястэчках сацыяльныя стандарты выконваюцца, аднак існуюць пэўныя аб'екты незавершаныя будаўніцтвам. Стратным, па словах І.Бамбізы, застаецца вытворчасць льну, буйнога рагатага ската.

Вытворчасць малака пасля двухразовага падвышэння закупных цэн у сярэднім атрымала рэнтабельнасць 15%. Рэнтабельнай летась была вытворчасць бульбы, рапсу, цукровага бурака.

У 2008 годзе паводле яго слоў, плануецца ўвесці 271 аграгарадок, на што неабходна фінансаванне ў памеры Br1,3 трлн.

Апошнія навіны