Унікальнае відэа і фота з месца ДТЗ на трасе Менск – Мікашэвічы
- 13.03.2008, 19:07
Унікальныя фота- і відэакадры, знятыя на месцы дарожна-транспартнага здарэння на шашы Менск – Мікашэвічы патрапілі ў распараджэнні журналістаў.
Нагадаем, 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ на восьмым кіламетры гэтай аўтадарогі стварылі загароду з аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся нічога не падазраваўшыя грамадзяне, каб спыніць кіроўцу, які перавысіў хуткасць і спрабаваў уцячы ад міліцэйскай пагоні. Машына парушальніка ўрэзалася ў адзін з аўтамабіляў, у якім знаходзіліся тры чалавекі, у тым ліку дзіця.
Зміцер Токараў, які перадаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН фота і відэасюжэт, увечары 2 сакавіка праязджаў па шашы Менск – Мікашэвічы і стаў сведкам наступстваў аварыі. Здымкі зробленыя адразу ж пасля ДТЗ і перадаюць трагізм той сітуацыі…