Лукашэнка павіншаваў Ахмадзінежада з Новым годам
- 20.03.2008, 12:07
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Махмуда Ахмадзінежада і ўвесь іранскі народ з Новым, 1387 годам.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў дынамічны характар развіцця сувязяў паміж дзвюма краінамі і выказаў упэўненасць у тым, што беларуска-іранскае супрацоўніцтва мае вялікую будучыню, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.