Адзіны падатак для менскіх ІП падвысяць на 10 еўра
- 5.03.2008, 9:43
На 10 еўра будзе падвышаны фіксаваны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працуюць на рынках сталіцы Беларусі.
Пра прыняцце такога рашэння на нарадзе службоўцаў і прадстаўнікоў саветаў рынкаў гандлёвых цэнтраў Менска паведаміў 4 сакавіка начальнік кіравання па прадпрымальніцтве Менгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі.
Паводле яго слоў, стаўкі па адзіным падатку павялічацца па двух пазіцыях – абутку і друкаванай прадукцыі, перадае "Тэлеграф".
"Наша гарадская падатковая інспекцыя прапанавала павялічыць стаўкі адзінага падатку па двух пазіцыях – на абутак і друкаваную прадукцыю акрамя газет, то бок, на кнігі. Пытанне сёння абмяркоўвалася з прадпрымальнікамі, слухалі довады за і супраць… Плануюць, што 12 сакавіка на сесіі гарсавета гэтае пытанне будзе вынесенае", – распавёў Аляксандр Каліноўскі.