BE RU EN

Мірон узняў сцяг у гонар стваральніка БНР

  • 5.03.2008, 10:18

Працягваючы свой бел-чырвона-белы марафон, які прысвечаны 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі, Мірон ўзняў сцяг у гонар нацыянальнага адраджэнца Язэпа Лёсіка. Сцяг залунаў адвячоркам аўторка на даху пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Касманаўтаў.

Паводле аднаго з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Віцебшчыны Барыса Хамайды, да сцяга прышпіленая цыдулка з подпісам Мірона і наступным тэкстам: “Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай народнай рэспублікі, выдатнаму мовазнаўцу, аўтару “Практычнай граматыкі беларускай мовы” Язэпу Лёсіку. Слава героям БНР! Жыве Беларусь!”

Акцыі Мірона ў гонар заснавальнікаў БНР працягваюцца ўжо больш за паўтара месяца. Спасылаючыся на свае крыніцы, Барыс Хамайда запэўніў, што гэтая ў планах Мірона не апошняя, паведамляе "Радыё Рацыя".

Апошнія навіны