Андрусь Цянюта: «Ахоўнікі зьвярталіся да нас на «вы» і ледзь ня шэптам»
- 2.04.2008, 11:35
«Ахоўнікі зьвярталіся да нас на «вы» і ледзь ня шэптам» – расказвае Андрусь Цянюта, актывіст Маладога Фронту і сябра аргкамітэта БХД, пра дзесяцідзённае зьняволеньне ў гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе ён меў магчымасьць нават карыстацца тэлефонам (!).
Рэдактар сайту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі
гутарыць з палітвязьням пасьля ягонага выхаду на волю.
- Андрусь, Ваша тэлефаваньне зь ізалятару ўсіх моцна зьдзівіла. Распавядзіце, калі ласка, як у Вас гэта атрымалася, дзе Вы ўзялі тэлефон?
- Магчымасьці карыстаньня тэлефонам ў ізалятары дамагліся шматлікімі скаргамі праваабаронцаў і маёй маці. Адтуль можна тэлефанаваць з таксафона, калі маеш картку. Для таго, каб куды-небудзь патэлефанаваць, неабходна загадзя пісаць заяву, указаўшы нумар тэлефону. Там ўжо вырашаюць: дазволіць вязьню зрабіць званок ці не.
- І Вам дазволілі патэлефанаваць Паўлу Севярынцу?
- Не, гэта адбылося выпадкова. У заяве я напісаў нумар маці, але калі пайшоў тэлефанаваць, мяне ніхто не пільнаваў, таму я скарыстаў гэтую магчымасьць.
- А ці зьмянілісія адносіны супрацоўнікаў ізалятара да вязьняў?
- Так, стаўленьне міліцыянтаў безумоўна зьмянілася: калі раней яны былі вельмі грубыя, маглі нават пабіць, то зараз зусім па-іншаму, прынамсі, у Гомелі. Адносіны зьмяніліся. Ахоўнікі зьвярталіся да нас на “вы” і ледзь ня шэптам.
- Як Вы думаеце, з чым маглі быць зьвязаны гэтыя перамены?
- Мяркую, што гэта звязана з тым, што некаторыя са зьняволеных былі незадаволены ўмовамі і шмат хто пісаў скаргі на гэтую ўстанову… Трэба дамагацца, каб і ў Менску палепшылі ўмовы!