Джон Маккейн: Расея блакуе санкцыі супраць Ірана
- 21.04.2008, 13:25
ЗША не можа дамагчыся ўвядзення значных і жорсткіх санкцый супраць Ірана з-за таго, што ўсе спробы ўвесці такія санкцыі праз РБ ААН блакуюцца Расеяй, заявіў лідэр прэзідэнцкай гонкі ад Рэспубліканскай партыі, сенатар Джон Маккейн.
"Я упэўнены, што спрацаваць могуць толькі значныя і жорсткія санкцыі … Яны не былі значнымі дагэтуль, бо расейцы заблакавалі ўсе, што мы спрабуем зрабіць у РБ ААН", - заявіў Маккейн у эфіры тэлекампаніі Эй-бі-сі.
Пры гэтым кандыдат у прэзідэнты паведаміў, што, на ягоную думку, для рашэння гэтай праблемы ЗША і іншыя вядучыя заходнія дзяржавы ў пытанні Ірана мусяць дзейнічаць у межах сфармаванай імі самімі "Лігі дэмакратый".
"Ліга дэмакратый - гэта краіны, якія маюць каштоўнасці ды мэты і кантралююць значную частку сусветнай эканомікі, і я думаю, мы можам быць вельмі эфектыўнымі - я ў гэтым перакананы", - заявіў сенатар.
Падкрэсліўшы, што ён "ведае, як працаваць разам з нашымі саюзнікамі і з "Лігай дэмакратый" для таго, каб выпрацаваць значныя і ўплывовыя санкцыі у бок іранцаў", Маккейн паведаміў, што гэтае пытанне ён ужо абмяркоўваў з прэзідэнтам Францыі і прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі.
"У мяне ўжо адбылося абмеркаванне з прэзідэнтам Сарказі, і толькі што я зноў меў гутарку з прэм'ер-міністрам Браўнам. Мы можам аб'яднацца разам у якасці "Лігі дэмакратыяў" і можам уздзейнічаць на іранцаў істотнейшым чынам", - заявіў кандыдат у прэзідэнты ЗША.
Па словах Маккейна "значныя і жорскія " санкцыі супраць Ірана спрацуюць, у тым ліку таму, што іранская эканоміка ўражлівая да такіх санкцый.
"Яны (іранцы) на 40% залежаць ад ачысткі нафты, здзяйснянай за межамі іх краіны, і ў іх кепская эканоміка, нягледзячы на ўсе нафтадаляры", - сказаў сенатар.