Туркі купляюць 80% беларускага аператара «БеСТ»
- 29.04.2008, 8:51
Ухвалена пагадненне па продажы турэцкай тэлекамунікацыйнай кампаніі Turkcell 80% акцый дзяржаўнага аператара мабільнай сувязі "Беларуская сетка тэлекамунікацый" ("БеСТ"), паведаміла ПРАЙМ-ТАСС крыніца, блізкая да ўрада краіны.
"Вядзецца пра продаж турэцкай кампаніі Turkcell 80% акцый "БеСТ". Пры гэтым аплата набыванага пакета, згодна з чаканнямі, будзе ладзіцца ў некалькі этапаў. Тэрмін апошняга плацяжу будзе ўвязаны з атрыманнем першага прыбытку. Дамову мяркуюць скласці ў 2008 г. Рашэнне аб пагадненні ўхвалена кіраўніцтвам краіны", - паведаміла крыніца. Пра суму меркаванага пагаднення не паведамляецца.
Пра магчымасць продажу пакетаў акцый мабільнага аператара "БеСТ" Аляксандр Лукашэнка заявіў у красавіку 2007 г., а пазней падчас сустрэчы з кіраўніцтвам турэцкай тэлекамунікацыйнай кампаніі Turkcell адзначыў, што прапановы гэтай кампаніі з’яўляюцца для Беларусі вельмі цікавымі.