BE RU EN

Усе паркоўкі ў цэнтры Менска стануць платнымі

  • 30.04.2008, 13:16

Аўтамабільная паркоўка ў беларускай сталіцы будзе пераведзена на платную аснову, заявіў на прэс-канферэнцыі галоўны інжынер УП "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" Пётр Пруднікаў.

"На працягу бліжэйшых трох гадоў аўтамабільная паркоўка ў межах першага транспартнага кольца Менска будзе пераведзена выключна на платную аснову", - адзначыў ён.

Разам з тым, па словах П.Пруднікава, у значнай ступені будзе перагледжана тарыфная палітыка адносна паркоўных месцаў. Пры гэтым ён не стаў называць пэўных лічбаў.

Апошнія навіны