BE RU EN

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа)

  • 12.05.2008, 9:51

10 траўня Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі па рэгіёнах распавёў аб немэтазгоднасці 12-гадовага навучання ў школах. У паездцы яго зноў суправаджаў маленькі хлопчык, якога ў праграме "Контуры" тэлеканала АНТ назвалі "Лукашэнкам-малодшым".

У сюжэтах дзяржтэлеканалаў паказана, як Лукашэнка піша на школьнай дошцы сваё прозвішча і просіць зрабіць тое ж самае свайго сына, аднак хлопчык адмаўляецца.

Нагадаем, што падчас візіту Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пераход на 11-гадовае навучанне не выкліча асаблівых цяжкасцяў і не зойме шмат часу, а таксама не пацягне вялікіх фінансавых выдаткаў.

На ягоную думку, настаўнікам таксама будзе нескладана знайсці неабходны для вучэбнага працэсу матэрыял, паколькі цяперашнія падручнікі разлічаны на вялікі аб'ём інфармацыі.

"За год мы распрацуем новыя праграмы, а на працягу двух-трох гадоў спакойна заменім падручнікі", - удакладніў Аляксандр Рыгоравіч.

Апошнія навіны