BE RU EN

У цэнтры Менску перакрыюць рух

  • 2.05.2008, 15:41

Некаторыя вуліцы Менску з 7 па 9 мая перакрыюць у сувязі са святочнымі мерапрыемствамі.

Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Менгарвыканкама Генадзь Курбека.

"Некаторыя вуліцы Менску з-за святочных мерапрыемстваў на некаторы час перакрыюць", - сказаў Г.Курбека.

Па словах прадстаўніка Менгарвыканкама 7 і 8 мая з 22.00 да 24.00, магчыма, будзе перакрытая частка праспекту Незалежнасці ад вуліцы Энгельса да вуліцы Казлова.

Таксама ў дзень правядзення ўрачыстага шэсця перакрыюць праспект Незалежнасці ад вуліцы Гарадскі Вал да вуліцы Казлова з 11.00 да 13.30.

Апошнія навіны