Старшыня Саюза палякаў Беларусі атрымала позву ў суд
- 27.05.2008, 12:58
Сёньня ў Горадні была выклікана ў суд Анжаліка Борыс, якая ўзначальвае Саюз палякаў, не прызнаваны ўладамі.
Але жанчына цяпер на бальнічным, і таму папрасіла свайго адваката Ўладзіміра Кісялевіча напісаць ад яе імя заяву і папрасіць перанесьці судовае паседжаньне, паведамляе “Радыё Свабода”.
На Анжаліку Борыс складзены адміністрацыйны пратакол. Міліцыянты лічаць яе арганізатаркай вулічнага канцэрту вядомага польскага гурту “Lombard”. Канцэрт адбыўся ў Горадні 2 траўня. Міліцыянты лічаць яго масавым несанкцыянаваным мерапрыемствам. Не атрымаўшы дазволу на залю, арганізатары вымушана правялі канцэрт пад адкрытым небам, але на прыватнай тэрыторыі.