ЗША прад’явілі Віктару Буту афіцыйнае абвінавачванне (Відэа)
- 7.05.2008, 8:33
Расеец Віктар Бут, які падазраецца ў гандлі зброяй, абвінавачваецца ЗША па чатырох артыкулах, звязаных з тэрарызмам.
Аб гэтым, як перадае "Інтэрфакс", абвясцілі ў аўторак амерыканскія пракуроры.
Абвінавачванне сцвярджае, што Бут спрабаваў прадаць зброю на суму ў некалькі мільёнаў даляраў паўстанцам з Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі.
Бок абвінавачвання прыводзіць у якасці доказаў запіс нібыта зробленых Бутам 6 сакавіка выказванняў аб тым, што ён разумее, што баевікі РУСК хацелі выкарыстаць зброю супраць амерыканцаў.
"Віктару Буту, без сумневаў, прад’яўленыя самыя сур’ёзныя абвінавачванні ў змове супраць амерыканцаў", - заявіла Мишэль Леанарт, якая прадстаўляе абвінавачванне.
http://www.ntv.ru/news/videoRub.swf?link=http://news.ntv.ru/v131734/&num=1
"Узбудзіўшы крымінальную справу, мы робімся на адзін крок бліжэй да таго, каб упэўніцца, што Бут даставіў апошнюю партыю моцнай зброі і ўзброіў свайго апошняга тэрарыста ", - дадала яна.
У выпадку прызнання вінаватым па любым з трох першых пунктаў абвінавачання Буту, арыштаванаму 9 красавіка 2008 года ў Таіландзе, пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пажыццёвага турэмнага зняволення, удакладняе ИТАР-ТАСС.
Бут, які атрымаў мянушку "гандляр смерцю", быў арыштаваны ў Таіландзе 9 красавіка 2008 года па часовым ордэры, выдадзеным на падставе іскавай заявы федэральнага акружнога суда ЗША ў Нью-Йорку. Улады ЗША абвінавацілі яго ў "злачыннай змове з мэтай аказання матэрыяльнай падтрымкі ці прадастаўленні рэсурсаў замежнай тэрарыстычнай арганізацыі". Размова, як сцвярджаецца, ідзе аб пастаўках пераносных ракетна-зенітных комплексаў класа (ПЗРК) "зямля-паветра" баевікам.
Як вынікае з заключэння, у выпадку з Бутам мела месца столь распаўсюджаная ў арсенале спецслужбаў ЗША падстаўная аперацыя. Так, пад час кантактаў з Бутам у ролі прадстаўнікоў баевікоў выступалі "две канфідэнцыйныя крыніцы", якія супрацоўнічалі з амерыканскім Упраўленнем па барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў. Яны прадставіліся пасрэднікамі, закупаючымі зброю для РУСК з разуменнем таго, што яна будзе выкарыстаная супраць амерыканскіх верталётаў у Калумбіі.
У дакуменце таксама сцвярджаецца, што пад час схавана запісанай на плёнку сустрэчы ў Таіландзе 6 сакавіка 2008 года з завербаванымі ЗША агентамі Бут прапанаваў арганізаваць выкід зброі з паветра ў Калумбіі, і прапанаваў прадаць РУСК два грузавых самалёта. Пад час гэтай сустрэчы, Бут поўнасцю аддаваў сабе справаздачу ў тым, што зброя будзе выкарыстаная супраць амерыканскіх грамадзянаў у Калумбіі.
У заяве акружнога пракурора Майкла Гарсіі сцвярджаецца, што Віктар Бут даўно лічыцца"адным з найбольш актыўных незаконных гандляроў зброяй ў свеце" і ў выпадку яго выдачы таіландскімі ўладамі ЗША будзе "пераследавацца ў судовым парадку за тое, што пагадзіўся пастаўляць зброю тэрарыстычнай арганізацыі, адной з мэтай якой з’яўляецца забойства амерыканскіх грамадзянаў".
Нагадаем, што Віктар Бут доўгі час служыў афіцэрам у беларускім горадзе Віцебску.