У Мазыры падарваўся аўтобус. Пацярпелі дзеці
- 7.05.2008, 12:14
У Мазыры 6 траўня ад выбуху ў гарадскім аўтобусе пацярпелі чацвёра дзяцей.
Пры руху аўтобуса "Ікарус" адбыўся выбух унутранага левага кола, у выніку чаго парвалася металічная частка кузава, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу УУС Гомельскага аблвыканкама.
У цэнтральную раённую лякарню былі дастаўлены дзеці 1994, 1995 і 1997 гадоў нараджэння з траўмамі ног і пранікальным раненнем вока, а таксама дзіця 2003 года нараджэння, у якога назіралася пачырваненне вачэй.